Свята-Крыжаўзвіжанская капліца (Ленін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская капліца — драўляная праваслаўная капліца ў аграгарадку Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1870-я гадах з дрэва ў гонар вызвалення сялян ад прыгону.
Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Капліца вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб'ёмам, шатровы дах якога завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі). Франтальны фасад вылучаны арачным праёмам увахода, над якім прафіляваны карніз выгінаецца ў кілепадобную арку з круглай разеткай у тымнапе.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads