Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галоўчыцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Галоўчыцах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Remove ads
Гісторыя

Першая прыходская царква была пабудавана каля 1766 года. У 1942 годзе ў храме адбыўся пажар. У 1943 годзе царква была адбудавана з разабранай і перавезенай яўрэйскай сінагогі з Антопаля. У 1948 годзе храм быў закрыты, будынак выкарыстоўваўся пад склад. У 1952 годзе будынак царквы быў аддадзены пад сельскі клуб.
У верасні 1989 года будынак быў вернуты вернікам. 31 сакавіка 1990 года царква была асвячона[2]. У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads