Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гарадзішча)map
Remove ads

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна, помнік народнага драўлянага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Крыжаўзвіжанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У свой час Хадкевічы на заходняй ускраіне мястэчка пабудавалі храм у імя святога велікамучаніка і пераможцы Георгія (анёла аднаго з уладальнікаў мястэчка), а на ўсход ад замка на самым узвышаным пагорку — царкву ў імя Святой Тройцы. У XVII стагоддзі Хадкевічы пераходзяць у каталіцтва, праваслаўныя храмы спусташаюцца. Наступны ўладальнік Траян-Пакроўскі паблізу зруйнаванай Троіцкай царквы ўзвёў кальвінскі збор, перароблены ў наступным у касцёл старадубскім маршалкам Гаўрылам Керла.

У 1764 г., па фундацыі віленскага старосты графа Паца была пабудавана драўляная ўніяцкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква, якая пасля пераводу ўніятаў у праваслаўе была рэканструявана (1879 г.) у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Фасад царквы

Царкоўны пагост акаймаваны агароджай і пасадкамі бярозы і клёна.

Трохзрубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане прытвора, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным двух’ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і дэкарыраваны па схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі.

Архітэктура насычана розным дэкорам, які ўключае плоскую балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэнні гарызантальна ашаляваных сцен, арнаментальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пояс прытвора. Выкарыстанне і творчае асваенне дэкору з арсенала прафесійнай мураванай архітэктуры ў народным драўляным дойлідстве — характэрная асаблівасць і нацыянальная рыса беларускай будаўнічай культуры. Унутраная прастора малітоўнай залы і апсіды перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях. У прытворы на двух слупах размешчаны хоры, да якіх вядзе бакавая двухмаршавая лесвіца. Апсіда вылучана ад малітоўнай залы драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады замест знятага ў 1815 г. Побач з царквой знаходзіцца пабудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — чатырохслуповае цэнтрычнае народна-этнаграфічнае збудаванне, накрытае пакатым шатровым дахам.

Remove ads

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads