Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Каралёў Стан)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Каралёвым Стане Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Васкрасенскі, 1[1].
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў пачатку XXI ст. з дрэва на месцы храма, спаленага ў 1996 годзе. У верасні 1998 года храм наведаў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Аляксій ІІ.
Архітэктура
Архітэктура храма вытрымана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII ст. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападобнага зруба ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Папярочны прытвор завершаны высотнай 2-яруснай каркаснай шатровай званіцай з макаўкай. Такая ж макаўка над вальмавым дахам прамавугольнай апсіды. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фігурна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі: на фоне трыльяжнай сеткі вылучаны круглыя абразы-тонда з выявамі евангелістаў[2].
Remove ads
Зноскі
- ХРАМ ВОЗДВИЖЕНИЯ КРЕСТА ГОСПОДНЯ В ДЕРЕВНЕ КОРОЛЕВ СТАН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads