Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе)map
Remove ads

Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у вёсцы Верхалессе Кобрынскага рёана Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1882—1888 гадах на месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 года. У аснову будынка архітэктар Пётр Залатароў паклаў нармальны чарцёж № 22.

9 жніўня 2020 года ў царкве адбыўся пажар. У выніку былі пашкоджаны дах на плошчы 30 квадратных метраў і купал. Абыйшлося без пацярпелых. Прычына пажару высвятляецца[1].

Архітэктура

Помнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з асноўнага аб’ёму, прамавугольнай апсіды і васьміграннай шатровай званіцы над прытворам. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане ў цэнтры крыжовага шатровага даху і макаўка званіцы. Вертыкальна ашаляваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з дзвюхграннымі заломамі на бакавых фасадах, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Залатаровым быў выкананы і 2-ярусны іканастас у «рускім стылі».

Remove ads

Зноскі

  1. Церковь XIX века горела в Кобринском районе (руск.). БелТА (10 жніўня 2020). Праверана 11 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads