Свята-Мікалаеўская царква (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1[1].
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі Валатава[2] (зараз Цэнтральны раён Гомеля[3]). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.
У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.
У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.
У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.
Remove ads
Архітэктура
Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.
У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма[4].
Зноскі
- Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads