Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле тыповага праекта[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух'ярусную чатырохгранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны аб'ём малітоўнай залы і апсіду. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (здвоенымі ў асноўным аб'ёме) аконнымі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы.
Remove ads
Інтэр'ер
Зала храма адмежавана ад апсіды двух'ярусным драўляным іканастасам (разьбяр А.Трэхнер). Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», драўляная скульптура «Укрыжаванне».
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 321; ф. 23, воп. 1, спр. 21.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads