Свята-Мікалаеўская царква (Дабрыгоры)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабрыгорская Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Пабудавана ў 1846 г. з елкавага брусу[1] ў в. Дабрыгоры Бешанковіцкага раёна, Віцебскай вобласці ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1857 г. збудавана царкоўнапрыходская школа. Рэстаўрыравана ў 1999 г.
Remove ads
Архітэктура
Крыжападобная ў плане. Да цэнтральнага кубічнага аб'ёму прымыкаюць прамавугольныя ў плане апсіда і бабінец. Цэнтральны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, які завяршае «сляпы» васьмігранны барабан, накрыты шатром з макаўкай. Бабінец і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Над бабінцам — двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатром і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Будынак на высокім мураваным фундаменце, зроблены з брусоў, гарызантальна ашаляваны дошкамі. Сцены цэнтральнага аб'ёму прарэзаны выцягнутымі паўцыркульнымі вокнамі з ліштвамі, бабінца і апсіды — вялікімі прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі. Усе аб'ёмы апярэзаны падкарнізнымі цягамі аднолькавай шырыні. Перад цэнтральным уваходам — вялікі ганак.
Remove ads
Зноскі
- РДГА, ф 799, воп. 33, спр.1480, арк.32, 35.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads