Свята-Мікалаеўская царква (Дружылавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Дружылавічы, помнік народнага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
Мікалаеўская царква ў Дружылавічах была ўжо ў 1450-1460-я гады, калі атрымала наданні ад пінскага князя Юрыя Сямёнавіча[1].
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1777 годзе[2] з дрэва на сродкі памешчыка Арэшкі.
Архітэктура
Будынак першапачаткова складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і апсіды з нізкімі рызніцамі. У пачатку XX ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго план набыў форму крыжа. На галоўным фасадзе — трох'ярусная чацверыковая званіца. Над званіцай і ў сярэдзіне даху васьмігранныя барабаны з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі, у прыбудовах крыжападобнымі аконнымі праёмамі. Асноўны аб'ём і апсіда маюць бэлечнае перакрыцце, прыбудовы — цыліндрычныя скляпенні. Над уваходам хоры на двух слупах.
Remove ads
Інтэр’ер

У інтэр'еры бэлечная столь пераходзіць у цыліндрычныя скляпенні ў бакавых прыдзелах. Над уваходам — хоры. Апсіда вылучана драўляным разным двух’ярусным іканастасам, выкананым у 1830-я гг. Набажэнства вядуцца па Евангеллях 1771 г. і 1863 г. На званіцы падпісны звон 1707 г.
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
- НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads