Свята-Мікалаеўская царква (Камень)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на могілках, на ўзвышаным левым беразе р. Бобрык. Пабудавана ў 1779 г. Прыпісная да Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода в. Пагост-Загародскі[1].
Архітэктура
Помнік народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны, пастаўлены на дубовыя слупы зруб злучаецца з пяціграннай апсідай і трох'яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) шатровай з макаўкай званіцай. двухсхільны гонтавы дах адмежаваны ад вальмавага пакрыцця апсіды. Знадворку царква ашалявана.
Зноскі
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 109.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads