Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 ці 1892 г. з дрэва.
У 1630 (1629) г. у гонар з'яўлення тут цудатворнага абраза «Маці Божая Купяціцкая» Апалонія Война заснавала Свята-Увядзенскі мужчынскі манастыр, у якім служыў вядомы беларускі палітычны і царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч пасля таго, як пакінуў Дубайскі езуіцкі кляштар у 1636 г. У 1663 г. Іван Дубянецкі ахвяраваў царкве маёнтак і грошы[1]. Паводле інвентара 1631 г., увесь манастыр быў драўляны і складаўся з брамы-званіцы сярод паркана, справа ад яе на пагосце стаяла Багародзіцкая царква, непадалёк ад царквы стаялі тры 1-павярховыя дамы ( у адным жыў настаяцель манастыра, у другім былі манаскія келлі, у трэцім — трапезная), побач знаходзіліся піўніца, 2 свірны, лазня[2]. За пагостам было гумнішча са стадолай.
Remove ads
Архітэктура
Існуючая царква — твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй, якая складаецца з двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб'ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух'яруснай галоўкай, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны і 2 бакавыя ўваходы ўладкаваны ганкамі.
Remove ads
Інтэр'ер
Абраз «Увядзенне ў храм» (1-я палавіна 19 ст., мастак Юзаф Камінскі).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads