Свята-Мікалаеўская царква (Курэссаарэ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква (Курэссаарэ) — праваслаўны храм пад кіраўніцтвам Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Курэссаарэ на Саарэмаа на вуліцы Лосі, 8.
11 жніўня 1747 года Сінод Расійскай імперыі выдаў Указ пра будаўніцтва невялікай драўлянай царквы ў Арэнсбургу (Курэссаарэ) на Саарэмаа. Ураду Рыжскай губерні загадалі фінансаваць будаўніцтва царквы з даходаў губерні. Ва ўказе Сінода было таксама распараджэнне пабудаваць неабходнае жыллё для духавенства царквы. Расійская імператрыца Кацярына ІІ перадала неабходныя царкоўныя прыналежнасці для праваслаўнай службы. Член Найсвяцейшага Сінода епіскап Сімон і першасвятар прыхода Сімяон Заклінскі 9 мая 1750 года асвяцілі храм у гонар епіскапа і цудатворца свяціцеля Мікалая, заступніка мараплаўцаў. Гэтую царкву разбурылі пасля таго, як у 1790 годзе была завершана будаўніцтва новай царквы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads