Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малахоўцы, Баранавіцкі раён.
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена цэглай.
Remove ads
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам.
Вядзецца будаўніцтва званіцы.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 248.
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads