Свята-Мікалаеўская царква (Палонка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў цэнтры вёскі Палонка Баранавіцкага раёна ў пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага часу ў вёсцы мелася драўляная 7 класа Параскевінская царква, пабудаваная на падмурку дамініканскага кляштара (да 1830 г. тут знаходзіўся каталіцкі кляштар дамініканцаў). У 1895 г. прыхаджане набылі 10-пудовы звон.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Кампазіцыя храма мае сіметрычна-восевую аб'ёмна-прасторавую будову. Да квадратнага ў плане асноўнага сасновага зруба далучаюцца: з усходу — пяцігранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з захаду — прытвор з трох'яруснай (васьмярык на двух чацверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага зруба завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на невысокім шатры. Падобныя 4 галоўкі ўстаноўлены па вуглах зруба. Фасады расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Remove ads

Інтэр'ер

Інтэр'ер храма асвечаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і арачнымі вокнамі светлавога барабана. Апсіду вылучае драўляны іканастас позняй работы. Абраз 18 ст. «Маці Божая Апека».

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 646.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads