Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Слабодка Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваная ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны храм. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе шмат'ярусная шатровая званіца з галоўкай. Над сяродкрыжжам гранёны барабан з шатром, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, згрупаванымі і адзіночнымі паўкалонамі, шматпрафіляванымі карнізамі і паяскамі, какошнікамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads