Свята-Мікалаеўская царква (Славенск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Славенск Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1868—1871 гг. з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускана стылю. Храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, якая складаецца з двух'яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратных у плане трапезнай і малітоўнай залы, пяціграннай апсіды. Галоўны ўваход вылучаны арачным парталам з кілепадобным завяршэннем. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, у завяршэнні якога цыбулепадобны гранёны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны высокі шацёр званіцы. Сіметрычныя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны пілястрамі на 3 праслы, якія заканчваюцца паўцыркульнымі аркамі з кілепадобнай акантоўкай. Гэтак жа аздоблены праёмы верхняга яруса званіцы. Насычанасць архітэктурнай пластыкі ствараюць вуглавыя лапаткі, пілястры, аркатурныя паясы, рабрыстыя фрызы, ліштвы арачных аконных праёмаў.
Remove ads
Інтэр'ер
Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, шырокімі прасветамі звязана з апсідай і бабінцом, асвятляецца бакавымі сіметрычна размешчанымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Славенск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Славенск) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads