Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Смаляніца)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля могілак.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма[1].

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай трох'яруснай званіцай, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай. Шацёр званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і васьмігранны барабан на чатырохсхільным даху асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Грані верхняга яруса званіцы прарэзаны 4 арачнымі праёмамі і маюць стральчатыя прафіляваныя завяршэнні, якія ствараюць зубчастае акаймаванне гранёнага шатра. Фасады царквы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя і вуглавыя лапаткі. Уваходны лучковы праём аформлены пластычным парталам з крапаваным франтонам.

Remove ads

Інтэр'ер

Апсіда і трапезная адкрыты ў залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 55, арк. 4А; спр.131; спр.312, арк. 479—480; ф. 849, воп. 1, спр.22.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads