Свята-Мікалаеўская царква (Старобін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Старобіне Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1879 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна была пабудавана царква. У савецкі час яе перарабілі ў клуб, які 1982 годзе згарэў.

4 красавіка 1990 года была зарэгістравана рэлігійная грамада. Пад царкву мясцовымі ўладамі быў перададзены будынак старога жылога дома. 25 лістапада 1990 года храм быў асвячоны. У 1994 годзе ў царкве быў зроблены рамонт[1].

Архітэктура

Да папярочнага прамавугольнага ў плане аб’ёму прыбудавана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах малітоўнай залы завершаны драўляным 2-ярусным (васьмярык на чацверыку) барабанам з макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, званіца — арачнымі. У двары царквы з тыльнага боку храма пастаўлена 4-гранная капліца, завершаная 8-гранным барабанам з макаўкай[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads