Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква ў в. Вострава Слонімскага раёна[1].
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана на могілках у XIX стагоддзі з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.
Архітэктура

Трохнефны храм з прыбудаванымі апсідай, бабінцам і званіцай. Асноўны аб'ём і прамавугольная ў плане апсіда накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Над ёю — васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Нізкая прыбудова да апсіды (рызніца) накрыта асобным аднасхільным дахам. Званіца прамавугольная ў плане, двух'ярусная, з шатровым завяршэннем. Бакавыя фасады з паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор сціплы: карнізы, паясы сухарыкі, вертыкальная шалёўка.
Remove ads
Інтэр'ер
У інтэр'еры васьмігранныя слупы з арачным злучэннем дзеляць прастору царквы на 3 нефы. Форма аркі выкарыстана і ў афармленні аконных праёмаў, алтарнай перагародкі, хораў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads