Свята-Міхайлаўская царква (Орша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 4[1].

Хуткія факты Свята-Міхайлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1994 годзе з дрэва. З 14 лістапада 1994 года афіцыйна мае статус кафедральнага сабора Оршы. У 2018 годзе перавезена ў раён мясакамбіната.

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Уяўляе сабой квадратны ў плане 2-ярусны зруб, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём на цыліндрычным барабане. Уздоўж фасада створана слупавая паперць-гульбішча з разной балюстрадай. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads