Свята-Міхайлаўская царква (Расна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Міхайлаўская царква (Расна)map
Remove ads

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Хуткія факты Свята-Міхайлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца

Пабудавана ў 1991—1997 гадах з цэглы. У 1867 годзе на гэтым месцы існаваў мураваны Троцкі храм, створаны архітэктарам К. Гросманам.

Насупраць царквы знаходзіцца капліца, якая была пабудавана ў XX стагоддзі з цэглы. Капліца з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Кампактная 4-гранная пабудова пад шатровым дахам з макаўкай і лучковым уваходным праёмам.

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У аснове падоўжна-восевай кампазіцыі храма — цэнтрычны 4-гранны аб’ём малітоўнай залы, завершаны 5-купаллем. Праз кароткую трапезную да якога далучана ўзведзеная над прытворам 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнай сцяны далучаны 3 паўкруглыя апсіды са сферычнымі пакрыццямі. Бакавыя фасады падзелены на 3 праслы з закамарамі, прарэзанымі вузкімі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads