Свята-Міхайлаўская царква (Струга)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Струга Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва.
Архітэктура
Твор народнай архітэктуры. Вырашана кубападобным зрубам малітоўнай залы, да якога далучаны працяглы прамавугольны ў плане зруб аб'яднаных бабінца і прытвора, пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Над прытворам узведзена двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Пакаты чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны васьмігранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход нетрадыцыйна размешчаны з боку прытвора і вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Франтальны фасад расчлянёны ў 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads