Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна.

Хуткія факты Свята-Міхайлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана[1]. У пачатку XX ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Згарэла падчас пажару 24 ліпеня 2025 года[2][3].

Архітэктура

Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтара пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух’яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.

Remove ads

Інтэр’ер

Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі. Прастора апсіды вылучана высокім трох’ярусным разным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы XVIII—XIX стст.: «Успенне святой Анны», «Маленне», «Святы Іосіф з дзіцем», «Апостал Пётр», «Святыя Іакім і Анна».

Над уваходам — хоры.

У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох’ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads