Свята-Пакроўская царква (Бершты)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Бершты)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 18661867 гг. Адкрыта ў 19881990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі»[1].

Архітэктура

Прамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі.

Remove ads

Зноскі

  1. НАРБ у г. Гродна, ф.1, воп. 6, срп. 462, арк. 31.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads