Свята-Пакроўская царква (Вейна)
праваслаўны храм у аг. Вейна Магілёўскага раёна Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Remove ads
Гісторыя
Па адных дадзеных, пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя[1] з цэглы. Паводле іншых крыніц, узведзена ў 1-й палове XIX стагоддзя[2]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны будынак у плане блізкі да квадрата са скругленымі вугламі. У яго кампазіцыі дамінуе сферычны купал на круглым светлавым барабане. Вуглавыя часткі галоўнага фасада завершаны круглымі вежамі. Фасады раскрапаваны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Па восях рызалітаў размешчаны вялікія нішы з лучковымі архівольтамі. У нішах з заходу і поўдня — уваходы, аздобленыя паўкалонамі і стральчатымі люкарнамі ў архівольтах. Пры галоўным уваходзе — вялікі драўляны прытвор.
Інтэр’ер
У інтэр'еры 4 магутныя слупы і перакінутыя цераз іх аркі трымаюць барабан і вылучаюць 8 бакавых больш нізкіх прасторавых частак, перакрытых скляпеннямі складанай канфігурацыі. У дэкоры фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму. Паміж вокнамі барабана ў медальёнах размешчаны выявы 4 евангелістаў, ніжэй, у рамных абрамленнях, — 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Фрэскавай размалёўкай пакрыты скляпенні, бакавыя сцены алтара і сяродкрыжжа.
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads