Свята-Пакроўская царква (Жабінка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Жабінка Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1885 годзе з дрэва.
Архітэктура
Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. чатырохсхільны пакаты дах завершаны васьмігранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.
- Евангелле з друкарні Мамонічаў. 1600-1644 гг., аклад 1838 г. МСБК НАН
- Евангеліст Мацвей. Фрагмент аклада Евангелля
- «Абразанне Гасподняе». XVII ст. МСБК НАН
- «Маці Божая з дзіцем». XVII-XVIII стст. МСБК НАН
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads