Свята-Пакроўская царква (Збляны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Зблянах Лідскага раёна. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння[1].
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.[1].
Архітэктура
Крыжова-купальны аднавежавы храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны трох'ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём з пяціграннай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на васьмігранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Інтэр'ер
У інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм.[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads