Свята-Пакроўская царква (Клецк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Клецк)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках, па адрасе: вуліца Леніна, 44.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1876—1879 гадах з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 года паводле праекта інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1].

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух’ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох’ярусная званіца.

Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам.

Інтэр’ер

Кампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Remove ads

Зноскі

  1. Описаніе церквей и приходовъ Минской епархіи, составленное по офіціально затребованнымъ отъ причтовъ свѣдѣніямъ. Слуцкій уѣздъ. — Минскъ, Типо-Литографія Б. И. Соломонова. — 1879. — С. 130—132

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads