Свята-Пакроўская царква (Радастава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Радастава)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1862 годзе з дрэва. Да 1990-х гадоў не дзейнічала.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохзубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да асноўнага кубападобнага аб'ёму прыбудаваны больш нізкія апсіда і прытвор, накрытыя двухсхільнымі дахамі. Праз кароткую трапезную да галоўнага фасада далучаецца трох'ярусная шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку). Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі і ромбападобнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, раскрапаваны дпшчанымі лапаткамі. Тры ўваходы вылучаны 2-схільнымі ганкамі.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads