Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва)
праваслаўны храм у в. Старая Вадва Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свя́та-Пакро́ўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Старая Вадва Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі, на ўзгорку.
Remove ads
Гісторыя

У 1785 годзе вёска Старая Вадва была цэнтрам маёнтка, у якім ужо існавала царква. Згодна з некаторымі крыніцамі, рэшткі захаванага храма — гэта менавіта тая царква, што была пабудавана ў XVIII стагоддзі.
Паводле іншых звестак, цяперашні будынак узвёў ў 2-й палове XIX стагоддзя тагачасны ўладальнік вёскі Мікалай Кузьміч Ракуза, які быў пахаваны каля гэтай царквы ў 1883 годзе. Па легендзе, спачатку ён задумаў паставіць яе ў вёсцы Пяшчанка, але коні, з дапамогай якіх перавозілі цэглу, як скамянелыя спыніліся каля аднаго з узгоркаў, які ў далейшым і стаў пляцоўкай для храма.
Узорам для будаўніцтва быў Сабор Святога Іосіфа ў Магілёве. У 1900 годзе побач з храмам існавала царкоўна-прыходская школа[1].
З прыходам савецкай улады царква часткова перастала дзейнічаць, але набажэнствы вяліся, працавала званіца. У 1934 годзе будынак канчаткова зачынілі і ўладкавалі ў ім клуб. Падчас Другой сусветнай вайны нацысты стварылі ў царкве лазарэт для параненых, памерлых хавалі адразу побач з будынкам. Пасля вайны некаторы час храм зноў дзейнічаў, але ў 1950-я гады быў адабраны ў вернікаў пад падставай адсутнасці святара і старасцю пабудовы і пераўтвораны ў склад. У цяперашні час царква закінута[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму. Дамінантай кампазіцыі з’яўляўся 8-гранны барабан з ліхтарыкам над самкнутым паўсферычным купалам. Уваход вылучаў 4-калонны порцік. Фасады крапавалiся пiлястрамі, прамавугольнымі і авальнымі нішамі. У выніку старасці канструкцый і адсутнасці кансервацыі абрынулася паўднёвая сцяна будынка. На столі і сценах захаваліся фрэскі з выявамі святых[2].
Зноскі
- Царква 19 стагоддзя і ветраныя электрагенератары. Чым знакаміта Старая Вадва? (руск.). Раённая газета Шклоўскага раёна «Ударны фронт» (26 красавіка 2018). Праверана 18.07.2018.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads