Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)map
Remove ads

Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.

Хуткія факты Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храма[1] (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.

Архітэктура

Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб'ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.

Інтэр'ер

Абразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1105, арк. 1 — 2.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads