Свята-Пакроўская царква (Хойнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сялянская, 163.
Remove ads
Гісторыя
Храм узведзены ў 1988—1989 гадах. У 1992 годзе пры храме быў заснаваны манастыр.
Архітэктура
Царква вырашана складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй — працяглы аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у акруглую апсіду, з франтальнага боку фланкіраваны 2 шмат’яруснымі 4-граннымі шатровымі вежамі. Асноўны аб’ём перакрыжаваны трансептам, у сяродкрыжжы ўзведзены магутны чацвярык, над якім 8-гранны драўляны барабан пад сферычным купальным пакрыццём. Над цэнтральным франтонам, шатрамі вежаў, 2-схільнымі дашкамі трансепта, купалам барабана, вальмавым дахам апсіды — макаўкамі, што фарміруюць стракаты сілуэт будынка. Пластыку фасадам надаюць буйныя лішвы арачных аконных праёмаў. Малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з мастацкай размалёўкай, апсіда вылучана драўляным іканастасам[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads