Свята-Панцеляймонаўская царква (Крошын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вул. Леніна, 2.

Хуткія факты Свята-Панцеляймонаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 2000 годзе з цэглы. Архітэктарам храма з’яўляецца Леанід Васілевіч Макарэвіч.

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага дойлідства. Цэнтрычны 4-гранны аб’ём накрыты сферычным купалам, завершаным 8-гранным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам. Апсіда вырашана цыліндрычным аб’ёмам пад конхавым пакрыццём. Фасады па цэнтры вылучаны перспектыўна прафіляванымі рызалітамі з кілепадобнымі завершамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads