Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўная царква. Знаходзіцца на вул. Валадарскага ў горадзе Лепель.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана як сабор у 1841–44 гг. з дрэва на месцы царквы, узведзенай падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам у 1586 г. пры заснаванні мястэчка Новы Лепель. Перабудавана ў пачатку 20 ст.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Храм атрымаў арыгінальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю – уздоўж падоўжнай планіровачнай восі размешчаны: нізкі прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, прамавугольная малітоўная зала пад 2-схільным дахам, прамавугольная апсіда, над якой надбудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. Сцены фігурна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Інтэр'ер
Абразы: «Маці Божая Смаленская» (18 ст.), «Апосталы Пётр і Павел» (1-я палавіна 19 ст.).
Літаратура
- Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 225.
Спасылкі
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads