Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У многіх крыніцах аднесены да суседняй вёскі Жабчыцы.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Садовы. Пабудавана ў 1788 г. з дрэва як уніяцкая. У 1863 адноўлена і пераведзена ў праваслаўе.
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, накрытыя агульным дахам, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Цэнтр двухсхільнага гонтавага даху завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Двух'ярусны прытвор (2-і ярус — званіца) накрыты больш нізкім двухсхільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асноўнага аб'ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads