Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Старадзевяткавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Старадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На паўднёвы захад ад вёскі. Пабудавана ў 1819 г. з дрэва і цэглы. Адкрыта ў 1990 г.
Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з апсідным прырубам, умацаванымі цаглянымі пілонамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным порцікам, у трохвугольны франтон якога ўрэзана драўляная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай.
Званіца

Перад храмам пастаўлена двух'ярусная васьмігранная брама-званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads