Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Чэрніхава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства размешчаны ў вёсцы Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна.
Remove ads
Гісторыя


Пабудавана з дрэва на месцы ранейшага храма на сродкі ўладальніка маёнтка У. І. Паўлава. Асвячона 8 студзеня 1895 года. Была прыпісной да Свята-Троіцкай царквы ў в. Вольна. У 1898 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным зрубам пад 4-схільным бляшаным дахам з купалам пасярэдзіне і макаўкай над 5-граннай апсідай. Шатры званіцы і барабана малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Абшытыя цёсам фасады члянёны 6 вялікімі і 7 малымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads