Свята-Параскевіцкая царква (Сычы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскевіцкая царква — праваслаўная царква, знаходзіцца ў вёсцы Сычы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Пабудавана ў 1822 годзе, паводле іншых звестак, у 1881 годзе[1]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Архітэктура вылучаецца спрошчанасцю: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Такое ж самае завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам трох'ярусная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads