Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)map
Remove ads

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана на пагорку ў цэнтры аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Петра-Паўлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1838—1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца (не захавалася) была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам (пазней ашаляваны). Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы.

Remove ads

Інтэр'ер

Унутры апсіду вылучае трох'ярусны іканастас на 16 абразоў перламутравай афарбоўкі з пазалотай, выкананы ў другой палавіне 19 ст.

Літаратура

  • Описание церквей и приходов Минской епархии. И. Минский уезд. Мн., 1878. С. 112.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads