Свята-Петра-Паўлаўская царква (Сураж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Віцебская, 16.
Remove ads
Гісторыя
Першая вядомая царква Святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў 1839 годзе з дрэва на падмурку і з’яўлялася творам народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з аднаяруснай званіцай. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал. Абшытыя цёсам і афарбаваныя сцены чляніліся 11 вялікімі вокнамі з жалезнымі кратамі, 4 малымі ў купале і ўваходнымі дзвярамі. У агароджы храма знаходзілася таксама мураваная капліца.
Царква функцыянавала да 1936 года і была разбурана.
Remove ads
Новы храм
Аднавіліся набажэнствы ў пачатку 1990-х гадоў, набажэнствы здзяйсняліся прыватным доме. Грамада была зарэгістравана 30 красавіка 1993 года[1].
У лістападзе 1996 года праваслаўныя веруючыя сабралі грошы і выкупілі ў раённага спажывецкага таварыства мэблевы магазін, каб перабудаваць яго пад царкву. У 2009 годзе будаўнічыя работы былі завершаны.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads