Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вавулічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вавулічы)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Вавулічы, Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...

Пабудавана ў 1737 годзе ў баку ад плошчы, на перакрыжаванні асноўных вуліц вёскі. На абгароджаным участку адвольнай формы царква стварае ансамбль з брамай і званіцай. Перабудавана ў 1845 годзе[1].

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Званіца
Thumb
Вакуліцкія саламяныя царскія вароты

Помнік народнага драўлянага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольнага ў плане зруба і падоўжнага пяціграннага прыруба апсіды, агульны двухсхільны дах над якой пераходзіць у гранёна-пірамідальны. Кроквенная страха стварае трохвугольныя застрэшкі ў месцы злучэння зрубаў, гонтавы дах пластычна выгнуты. Гэта ўзбагачае святлоценявую пластыку архітэктуры. Вільчык даху па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. З усходняга боку да апсіды прырублена рызніца пад пакатым пакрыццём.

Галоўны паўднёвы фасад завершаны трохвугольным франтонам з шырокім, пакрытым гонтам адлівам ламанага профілю. Да галоўнага фасада далучаны нізкі ашаляваны прытвор каркаснай канструкцыі. Сцены ашаляваны вертыкальна дошкамі з нашчыльнікамі, арытмічна забраны лапаткамі, расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора мае бэлечнае перакрыцце. Лапаткі на іх адпавядаюць знадворным. Драўляны іканастас, выкананы ў 1830-я гг., уключаў у сябе саламяныя царскія вароты, якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і абраз 18-19 стст. «Раство Багародзіцы». Новы іканастас быў спраектаваны брэсцкім архітэктарам Мсціславам Барташэўскім 13 снежня 1870 года[2].

Асобна размешчана двух’ярусная званіца. Першы ярус ашаляваны, як і царква, завяршаецца карнізам з вялікім вынасам і адлівам над ім. Другі скразны ярус па вышыні і шырыні роўны першаму, у ніжняй частцы гарызантальна ашаляваны. Званіца накрыта пакатым чатырохсхільным гонтавым дахам з прагібам над кансолямі бэлек. Невялічкая брама таксама мае двухсхільны гонтавы адліў.

Remove ads

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 401; ф.1, воп.19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 78

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads