Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вяляцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Вяляцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана з дрэва ў 1826 г. па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Вяляцічах пінскага павятовага маршалка Адама Тамашавіча Скірмунта.
Архітэктура
Помнік народнага драўлянага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, замацаваным вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Да фасада дабудавана чатырохгранная шатровая званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Такімі ж 2 галоўкамі завершаны двухсхільны вальмавы дах над гранёнай апсідай.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads