Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана да 1864 г. з дрэва.
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды, накрытых пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў агульным гонтавым дахам. З боку да апсіды прыбудавана рызніца. З заходняга боку да фасада прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Сцены храма вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі[1].
Remove ads
Інтэр'ер
Зала храма перакрыта падшыўной столлю, папярочныя бэлькі якой адкрыты ў інтэр'ер. Кубападобнае памяшканне апсіды адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Ніжні ярус званіцы служыць прытворам, над якім размешчаны хоры.
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 169.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads