Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1811 г. па фундацыі памешчыцы Клацільды Куржанецкай у в. Дубае Пінскага раёна.
Асобна пастаўлена драўляная званіца.
У 1903—1973 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Мае цэнтрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Мураваны васьмігранны ў плане асноўны аб'ём увянчаны купалам з дэкаратыўнай галоўкай. Прамавугольныя ў плане алтарная апсіда і бабінец з хорамі накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены бакавых фасадаў завершаныя невысокімі атыкамі. Галоўны ўваход аздоблены дэкаратыўным франтонам з сухарыкамі. Сцены прарэзаныя паўцыркульнымі вокнамі з ажурнымі кратамі, завершаныя прафіляваным карнізам з трыгліфным фрызам. Вуглы будынку апрацаваныя рустам. Прафіляваныя цягі, карніз, фрыз, франтон і іншыя элементы дэкору фасадаў пафарбаваныя ў белы колер.
Remove ads
Інтэр'ер
У васьмігранную залу выступаюць падтрыманыя 2 драўлянымі калонамі хоры. Фрэскавая размалёўка 1885 г. выканана ў тэхніцы грызайль Зданевічам. Апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам. Алтарная частка і асноўны аб'ём размаляваныя архітэктарскімі кампазіцыямі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads