Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубенец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубенец)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1718 годзе ў в. Дубенец Столінскага раёна. У 1729 г. памешчык Іван Колб-Сяліцкі ахвяраваў царкве 30 дзесяцін зямлі.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Копія Смаленскай Божай Маці  (руск.) са Свята-Раства-Багародзіцкай царквы, XVI стагоддзе
Thumb
Ікона Іаана Хрысціцеля са Свята-Раства-Багародзіцкай царквы. 1-ая палавіна XVIII стагоддзя

Адносіцца да ўсходнепалескай школы дойлідства. Мае рысы стылю барока. У XIX стагоддзі да бабінца прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная шатром складанай формы. Трохзрубны аб'ём глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца і квадратных у плане нефа і алтара з рызніцай. Неф завершаны масіўным светлавым васьмерыковым барабанам, накрытым шматгранным купалам, дахі над алтаром, рызніцай і бабінцам вальмавыя. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя і з трохгранным завяршэннем.

Remove ads

Інтэр'ер

У інтэр'еры парусы барабана аздобленыя размалёўкай. У малітоўную залу шырокімі прамавугольнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і вылучаная драўляным іканастасам апсіда, гранёная частка якой з'яўляецца другой рызніцай. Больш высокая малітоўная зала перакрыта скляпеннем, абапёртым праз парусы на 4 слупы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads