Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ляскавіцкія саламяныя царскія вароты

Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Перад царквой пастаўлена драўляная званіца-брама каркаснай канструкцыі.

Царква пабудавана ў 1783 годзе з дрэва на сродкі прыхаджан і памешчыка Гаўрыіла Арэшкі. Да 1830-х гадоў была ўніяцкай. У 1832—1838 гг. перароблена ў праваслаўную царкву. Каля 1836—1838 гг. мясцовымі майстрамі для царквы былі зроблены саламяныя царскія вароты, якія зараз захоўваюцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

З 1960-х гадоў царква не дзейнічала. У 1991 годзе храм быў адрамантаваны і асвечаны. У 2000 годзе праведзена рэстаўрацыя храма і званіцы[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольнага асноўнага зруба і пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі. Агульны дах па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Галоўны фасад вырашаны плоскасна і завершаны трохвугольным франтонам даху з паўкруглай люкарнай у тымпане. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Remove ads

Інтэр’ер

У залу над уваходам выступаюць хоры, падтрыманыя 2 слупамі. Абразы 17 — 18 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Мікалай Угоднік», «Узнясенне», абразы 19 ст.: «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Святы Сцяфан», «Святы Фадзей», «Багародзіца з дзіцем».

Зноскі

  1. Приход храма Рождества Пресвятой Богородицы д.Лясковичи Ивановского района (руск.)(недаступная спасылка). Пинская и Лунинецкая епархия Белорусского Экзархата РПЦ. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018. Праверана 30.09.2018.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads