Свята-Сімяонаўская царква (Малеч)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Сімяонаўская царква (Малеч)map
Remove ads

Свята-Сімяонаўская царква — праваслаўны храм у в. Малеч Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Сімяонаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы паводле праекта 1880 г. гродзенскага архітэктара П. Залатарова[1].

Архітэктура

Thumb
Свята-Сімяонаўская царква

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Узведзена на падоўжна-восевай сіметрычнай чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольныя ў плане рознавялікія аб’ёмы трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Чатырохсхільны дах цэнтральнага аб’ёму і пластычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны вуглавым рустам, апяразаны карнізам простага профілю і шырыначным фрызам. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Перад царквой размешчана трохпралётная арачная брама, завершаная кілепадобным шчыпцом з макаўкай. З паўночнага боку ад апсіды асобна пастаўлена цагляная цэнтрычная, квадратная ў плане шатровая капліца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай.

Remove ads

Інтэр’ер

Абразы 17 ст. «Сімяон Стоўпнік», размешчаны ў мясцовым радзе іканастаса. Абразы 18 — 19 ст.: «Пячэрская Маці Божая Знаменне з прадстаячымі», «Пакроў», «Наталля і Аляксей — людзі Божыя», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Першасвяшчэннік Аарон», «Тры свяціцеля» (1801), «Архідыякан Сцяфан», «Тайная вячэра», скульптура «Укрыжаванне» (1859). У 1895 г. прыхаджане ахвяравалі храму 2 абразы святых Георгія Перамоганосца і Анны, маці Прасвятой Багародзіцы.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродне, ф. 8, воп. 2, спр. 271, арк. 3; ф. 97, воп. 1, спр. 379.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads