Свята-Троіцкая царква (Быхаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Быхаў)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Куйбышава, 2[1].

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква ў гонар Святой Троіцы пабудавана з дрэва ў 1890—1899 гадах.

У савецкі час у храме знаходзіўся цудатворны абраз 1659 года «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская», які дагэтуль захоўваўся ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры[2][3].

25 ліпеня 2010 года абраз быў урачыста перанесены са Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве ў адноўлены Свята-Узнясенскі манастыр[4].

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Архітэктурна вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з пяціграннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб’яднаны ў адзіны прамавугольны аб’ём, завершаны ад франтальнага фасада двух’яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны васьмігранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены двухслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях.

Remove ads

Зноскі

  1. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. Мн.: Беларусь, 2001. — С. 76 (№ 36). — ISBN 985–01–0342–6.
  2. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 2007. — С. 33. ISBN 978-985-11-0389-4.
  3. Женский монастырь дер. Барколабово (руск.)(недаступная спасылка). Бобруйский кафедральный собор. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 10 лістапада 2013.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads