Свята-Троіцкая царква (Гарадок, Маладзечанскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Гарадок, Маладзечанскі раён)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадок Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1884 годзе з цэглы паводле тыпавога праекта на месцы драўлянага храма 1766 г. Да 1990-х гг. не выкарыстоўвалася.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобны асноўны аб'ём, паўкруглая апсіда. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны прамавугольнымі праёмамі з арачнымі парталамі. Арачныя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі.

Інтэр'ер

Унутраная прастора была перакрыта скляпеннямі (не захавалася), над трапезнай — драўляныя хоры.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads