Свята-Троіцкая царква (Дуброўна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Дуброўна)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры ва ўсходняй частцы горада Дуброўна Віцебскай вобласці. У царкве выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рысаў класіцызму. Адрас — вул. Чырвонаслабодская, 3.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Царква збудаваная з рысамі класіцызму ў 1809 годзе з цэглы. Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб’ём, апсіду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах.

Remove ads

Інтэр’ер

Унутры аб’ёмы храма аб’яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канструкцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра».

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads